адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно» – 142
Адрас: 222310, г. Маладзечна, вул. Віленская, 6.
Тэлефон прыёмнай +375 (176) 77-16-63
                                     molrik@molodechno.gov.by

Прамысловасць

Прамысловасць раёна прадстаўлена 35 арганізацыямі асноўнай прамысловай групы розных сфер дзейнасці: вытворчасць прадуктаў харчавання, машынабудаванне і металаапрацоўка, дрэваапрацоўчая галіна, вытворчасць пластмасавых вырабаў, парфумернай прадукцыі, будаўнічага матэрыялу, керамічных вырабаў, вытворчасць вырабаў метадам парашковай металургіі, вытворчасць асвятляльнага і электраабсталявання, лёгкая прамысловасць і інш. У прамысловасці раёна занята каля 10,3 тыс. чалавек. За студзень - сакавік 2024 года прамысловымі арганізацыямі раёна выпушчана прадукцыі на суму 274,4 млн. руб. у фактычных цэнах з коштам давальніцкай сыравіны, што склала 103,0 працэнта да аналагічнага перыяду 2023 года. Запасы гатовай прадукцыі на складах прамысловых прадпрыемстваў па стане на 01.04.2024 года склалі 117,4 млн. руб., удзельная вага запасаў гатовай прадукцыі ў сярэднямесячным аб'ёме вытворчасці склала 132,9%. За студзень-сакавік 2024 года па раёне адгружана прамысловай прадукцыі на 255,0 млн. руб., у тым ліку інавацыйнай на 9,3 млн. руб. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 3,6 працэнта. Найбольшую ўдзельную вагу ў аб'ёме вытворчасці па раёне займалі ТАА «Велес-Міт», ТАА «БЕЛОР-ДЫЗАЙН», ЗАТ «ДЫЛІС КАСМЕТЫК», ТАА «ПА ТЕХНІКОН», СП «Мінскі Мэблевы цэнтр» ТАА. За студзень-сакавік 2024 года аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі гэтых сямі арганізацый склаў 132,3 млн. руб. або 48,2 працэнта вырабленай у студзені - сакавіку 2024 года прадукцыі.

Апошняя змена 30.05.2024